Уводзіны

На асаблівай і змрочнай зямлі Беларусі, дзе, здаецца, вечна цягнецца туман роспачы, я апынуўся ўцягнутым у чараду трагічных падзей паміж 2020 і 2021 гадамі. Як аўтар гэтага аповеду і адначасова дырэктар Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, я вырашыў перанесці свае аўдыя-нататкі ў пісьмовую форму, каб захаваць здаровы глузд і знайсці суцяшэнне ў адлюстраванні таго, што адбывалася ў 2020 годзе ў Беларусі ўвогуле і БДУ ў прыватнасці.

На старонках праекта я распавяду пра пандэмію COVID, катастрафічны працэс разбурэння празрыстай і сумленнай сістэмы паступлення ў Ліцэй БДУ, пра падступную карупцыю, якая ахапіла беларускую сістэму адукацыі і пахавала яе мінулыя дасягненні. Я напішу пра задушэнне пратэстаў, якія ўзніклі пасля выбараў 2020 года, і трагічнае размыванне і без таго кволага пробліску акадэмічных свабод, якія некалі існавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Як прает з сур'ёзным і добра задакументаваным зместам, кожная публікацыя, будзе суправаджацца аўдыяфайламі, якія я запісаў падчас розных сустрэч і размоў, адсканаванымі дакументамі або нават відэа, якія пацвярджаюць апісаныя падзеі. Мой намер складаецца ў тым, каб прадставіць факты такімі, якімі яны былі, з непахіснай адданасцю праўдзе і дакладнасці.

Ад чытання асобных тэкстаў можна адчуць лёгкі сум, разважаючы аб страчаных магчымасцях грамадства, якое калісьці мела такі патэнцыял. Аднак не будзем жыць толькі мінулым, бо сонца ўзыходзіць штодня, кідаючы свае залатыя прамяні на шлях, які ляжыць наперадзе. З такой жа рашучасьцю мы павінны глядзець у будучыню, калі вымушаныя эмігранты змогуць вярнуцца на Радзіму, хоць і не ўсе, напэўна, захочуць, а палітычныя вязні будуць нарэшце вызваленыя з несправядлівага палону, хоць і не ўсе да гэтага на вялікі жаль дажывуць. Кожны дзень я ўспамінаю пра блізкіх мне людзей, якія проста зараз знаходзяцца за кратамі, ці пакутуюць у Беларусі, бо іх выкінулі з працы, якой яны былі адданыя, а ў Ліцэі БДУ запанаваў страх і недавер.

Гэты праект дадае мне моцы перажыць вайну і эміграцыю, бо як Пенелопа ў чаканні Адысея бясконца пляла пахавльнае покрыва і захавала сябе, так і я штодня сплятаю радкі і пішу пра мінулыя падзеі ў надзеі ўсіх добрых людзей, што за даляглядам нас усіх чакае Новая Беларусь.

Belarus State University @bsu2020