Колькасць тэкстаў пераваліла за некалькі дзясяткаў і патрабуе пэўных формаў арганізацыі зместу як па дзеючых асобах, так і па часе. Вашай увазе прапануецца храналогія падзей, якія адбыліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Ліцэі БДУ. Зразумела, што я распавядаю выключна пра сваё уласнае бачанне сітуацыі з пункту гледжання супрацоўніка Ліцэя БДУ. Паколькі ў 2020 годзе я знаходзіўся на пасадзе дырэктара Ліцэя БДУ, то мне давялося быць удзельнікам некалькіх Саветаў і пашыраных рэктаратаў БДУ, запісы якіх я і прапаную для азнаямлення.
Уступная кампанія ў Ліцэй БДУ 2020
Мая першая ўступная кампанія ў якасці дырэктара Ліцэя БДУ.
14.08.2020
Зварот рэктара БДУ Караля Андрэя Дзмітрыевіча. Запіс важны для разумення кантэксту сітуацыі. У той момант яшчэ было незразумела, чым скончыцца супрацьстаянне беларускага грамадства і сілавікоў, таму рэктар у звароце спрабуе ўседзець на двух крэслах адначасова.
18.08.2020
Савет БДУ, які прыняў заяву з асуджэннем гвалту. Дакумент атрымаўся слабы, хоць першапачаткова быў напоўнены сэнсам і асуджаў гвалт з боку сілавікоў, але выступленне намесніка адміністрацыі прэзідэнта Чупрыс Вольгі Іванаўны прывяло да істотнага рэдагавання зместа і ў выніку атрымаўся дакумент, які выкарыстоўвася для стрымлівання супрацоўнікаў факультэтаў. Маўляў, Савет БДУ выказаўся на конт сітуацыі ў краіне, то вам ужо няма чаго дадаць.
21.08.2020
Пашыраны рэктарат склікалі дзеля таго, каб патлумачыць, як пазбегнуць страйкаў на факультэтах і як змагацца са стачкамамі.
27.08.2020
Дэсант афіцыйных асобаў у складзе Чупрыс Вольгі Іванаўны, а таксама кіраўніка, пракурора і прадстаўніка следчага камітэту Маскоўскага раёна горада Мінска на паседжанне пашыранага рэктарата. У другой частцы нарады адбылося абмеркаванне сітуацыі на факультэтах.
28.08.2020
Асноўная мэта збору дэканаў — выпрацоўка падыходаў па стрымліванні студэнтаў 1 і 2 верасня.
16.09.2020
Гэта паседжанне пашыранага рэктарату было прысвечана праблеме пакарання актыўных студэнтаў, барадзьбе са сцягамі і спевамі. Паралельна набірала моц другая хваля каранавіруса ў БДУ, пра якую распавеў у сваёй прамове прарэктар Чарапеннікаў. Ён таксама акрэсліў перспектыву атрымання фінансавання ад Сусветнага банка і запэўніваў, што нягледзячы на падзеі, якія разгортваліся ў той час у Беларусі, фінансаванне не будзе спынена.
Уступная кампанія ў Ліцэй БДУ 2021
Мая другая і апошняя ўступная кампанія ў якасці дырэктара Ліцэя БДУ. Калі казаць пра ўступную кампанію ўвогуле, то новая пачынаецца адразу пасля заканчэння старой. Трэба асэнсаваць набыты вопыт. Магчыма памяняць спецыфікацыю ўступных іспытаў, набраць групы ў Вечаровы Ліцэй для падрыхтоўкі ўступных іспытаў. Кампанія 2021 года рухалася па пракатанай за колькі год каляіне, але яе ход рэзка змяніўся пасля маёй размовы з кіраўніком БТ5 Паўлам Булацкім. Пасля гэтага была нарада ў міністра, падчас якой вырашана было заняцца ўступнымі іспытамі ў Ліцэй БДУ, а паралельна закрыць гарадскія ліцэі горада Мінска.
27.07.2021
Адкрыты ліст да супрацоўнікаў Ліцэя БДУ з нагоды майго сыхода з пасады дырэктара.