Самусевич Ольга Михайловна
декан факультета журналистики (13.07.2018 - 09.2022)
Медведев Д.Г.: Ольга Михайловна, я хочу вас, если вы хотите, пару слов сказать. Потому что вы сегодня были на переднем крае.
Самусевич О.М.: Я думаю, што мы зараз усе на пярэднім крае. Сёння сапраўды, я прайшлася па ўсіх кафедрах. Цэлы тыдзень мяне гвалцілі, каб я правяла агульны збор, Савет. Таму што ім хацелася вельмі выступіць ад нейкага калектыва. Ну яны не ўгадалі, канешне, у нас якраз своечасова ковідныя з’явіліся. Таму мы правялі сустрэчы асобна з кожным калектывам кафедры. Скажу адразу, у мяне можа сітуацыя трошкі адрозніваецца ад сітуацыі іншых факультэтаў таму што ў мяне адразу патрабаванні: не адпраўляць студэнтаў на практыку ў дзяржаўныя СМІ, таму што яны сябе там не апраўдалі, не размяркоўваць у дзяржаўныя СМІ. Самі разумееце - гэта такія прафесійныя патрабаванні, якія канешне ж ніхто не будзе выконваць. І я спасылалася, як і мы ўсе, на тыя нарматыўныя дакументы, якія існуюць і падпісаныя дамовы і пагадненні.
Сапраўды, я падтрымаю, што вельмі добра, што мы зрабілі Саветам, вось гэта пасланне, таму што насамрэч, калі мне всячэскі выкручвалі рукі, казалі, выкажыце пазіцыю факультэта журналістыкі. Я кажу, так мы ж выказалі. Якая пазіцыя факультэта, калі ўвес БДУ сабраўся, усе прадстаўнікі адзінагалосно выказалі сваю пазіцыю, і другой пазіцыі ў факультэта быць не можа, мы як структурнае падряздзяленне, мы як калектыў у калектыве, мы толькі гэта выказваем. У кожнага свая пазіцыя, мы яе паважаем, і адзінае, што я заўважыла, што прайшло ўсё спакойна. Канешне, ёсць кафедры, калі так сабраць з файкультэта, то гэта па сутнасці так актывістаў, то гэта пяць-шэсць актыўных. Астатнія слухаюць, чуюць, сумняваюцца. Ну людзі гатовы працаваць. Адзінае сапраўды, я тут згодна, калі мы пачнем душыць, вот яны якраз пакуль гатовы да дыялога. Яны гатовы дзе на паслабленні, дзе мы можам прапанаваць, што вось на іх нейкія… Пакуль яны з намі размаўляюць. Калі мы пачнем душыць, яны перастануць з намі размаўляць. І таму б я заклікала пакуль рэзкіх рухаў не рабіць, а сапраўды размаўляць з людзмі, слухаць, якія-та палёгкі, якія-та шукаць выхады.
Але мы самі разумеем, з аднаго боку, калі мы сказалі, што адлічваць не будзем, звальняць не будзем, то адразу: “А ну тады, а калі мы пятнадцаць сутак будзем сядзець у турме, то вы нас звальняць не будзеце?” У іх адразу другая пазіцыя. Таму што ёсць людзі-радыкалы, якія ідуць да канца. Я думаю, што на сённяшнім этапе нам на руку час. Нам трэба максімальна цягнуць час, штоб сітуацыя была спакойнай, а не прымаць нейкія там… Махаць шабляй і адлічваць, і ўсё астатняе. Зараз трэба спакойна размаўляць з людзьмі пакуль яны размаўляюць. І кожны дзень вось гэтых спакойных размоў дае нам больш магчымасцей гэтую сітуацыю звесці да нармальнай працы. Усё зменіцца, канешне. Мы будзем некія змены, но па-крайняй меры без гэтых вось рэзкіх выступленняў. Па-крайняй меры ў мяне такое меркаванне.
Медведев Д.Г.: Спасибо. Есть у кого-то что-то, что мы еще не озвучили. Может кто-то, чтобы не томить?